Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў выказаў надзею, што працэс далучэння Расіі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі скончыцца ў 2011 г.

«Расія ўжо даўно гатовая да ўступлення ў СГА. Я разлічваю, што гэты працэс завершыцца ў гэтым годзе, усе партнёры мне гэта абяцалі», — адзначыў ён, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

Па словах Мядзведзева, услед за ўступленнем у СГА Расія плануе далучыцца да Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). «Мы ж працуем над стварэннем агульнай эканамічнай прасторы з Еўрасаюзам. Яна будзе заснаваная на прынцыпах непадзельнай бяспекі, свабоды руху людзей, капіталаў і тавараў, на адзіных тэхнічных стандартах. Мы сфармавалі Мытны саюз з Беларуссю і Казахстанам. Паскорана фармуем разам з імі адзіную эканамічную прастору паводле мадэлі, блізкай да еўрапейскай», — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Па словах Мядзведзева, усе гэтыя працэсы «стратэгічна значныя і не супярэчаць адзін аднаму». «Больш за тое, у выпадку поспеху будзе створаны адзіны рынак ад Атлантыкі да Ціхага акіяну. Велізарны рынак, на якім усім будзе цікавей і выгадней працаваць», — заключыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?