Кіраўнік Беларусі зноў завочна размаўляў з палітвязнямі.

У сваім выступе ў парламенце ён узгадаў пра зняволенага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягоную жонку Ірыну Халіп.

Маўляў, яны ў любы момант могуць апынуцца на волі, калі пачнуць супрацоўнічаць са следствам.

«Чаго вы ў следчым ізалятары седзіце? Тры пытанні, тры адказы — і ідзіце»
, — зазначыў Лукашэнка.

Таксама ён узгадаў пра маленькага Даніка, сына Саннікава і Халіп. «Праўда ў тым, што рэальна яго ніхто не глядзеў. Адна ў Маскве, іншы — у Вашынгтоне. Яго дзед з бабай глядзелі гэтае малое, што і робяць цяпер».

Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп ад 19 снежня сядзяць у СІЗА КДБ. Іхні трохгадовы сын Данік быў аддадзены пад апеку бацькам Ірыны Уладзіміру і Люцыне Халіпам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?