27.01.2011 / 15:43

У Гомелі катуюць чытаннем «Советской Белоруссіі» 12

Аднаго з навучэнцаў Гомельскага прафэсійна-тэхнічнага каледжа кулінарыі кіраўнікі разам з псіхолагам прымусілі чытаць газету Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссия». І не адну, а цэлыя дзве

— менавіта два тыя нумары, дзе змешчаны артыкулы «За кулисами одного заговора» пра падзеі ў Менску 19 снежня — адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.

«Першы раз была гутарка з дырэктарам і завучам, — распавёў навучэнец карэспандэнту маніторынга, — а потым выклікалі і да псіхолага. Там давалі чытаць дзве газеты „Советская Белоруссия“ — пра тое, што нібыта было 19 снежня. (У „Советской Белоруссии“ дзве часткі былі). І яшчэ Адміністратыўны кодэкс чытаў».

Навучэнец каледжа 19 снежня быў у Мінску на плошчы Незалежнасці. Там яго схапілі спецназаўцы, і хлопец адседзеў 10 сутак адміністратыўнага арышту.

У Гомелі навучэнца выклікалі спачатку на допыт у абласное ўпраўленне КДБ, а 25 студзеня вынеслі яшчэ і афіцыйнае папярэджанне.

0
аыивпя / Адказаць
27.01.2011 / 15:49
Читать СБ - это зверское извращенное наказание.
0
Задумённая / Адказаць
27.01.2011 / 15:52
Лепш растрэл!
0
беларуска / Адказаць
27.01.2011 / 15:57
а гродзенскі універ проста адлічыў
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру