27.01.2011 / 16:30

Картай развіцця Салігорска зацікавіўся КДБ

Да жонкі Уладзіміра Шылы на працу прыходзілі спецслужбісты.

Салігорскі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Уладзімір Шыла звярнуўся ў Мінаблвыканкама з нагоды незаконнай, як ён мяркуе, высечкі зялёнай зоны ў Салігорску.

Праз некалькі гадзінаў пасля гэтага на працу да жонкі Уладзіміра прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Іх цікавіла, адкуль Шыла ўзяў карту-план развіцця Салігорска, якую ён дэманстраваў у Мінаблвыканкаме.

Як заявіў актывіст у жывым эфіры Еўрарадыё, ён знаходзіцца ў поўным неўразуменні. І з нагоды таго, што спецслужбы чамусьці турбуюць жонку, і з нагоды самога прадмету іх інтарэсу.

Паводле Уладзіміра, гэтую карту цяжка лічыць дзяржсакрэтам: план развіцця горада ў свой час выносілі на грамадскае абмеркаванне. Адзінае, што можа непакоіць мясцовых чыноўнікаў, — па карце бачна, што высечкі зялёнай зоны ў Салігорску пярэчаць імі ж зацверджанаму плану.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру