27.01.2011 / 16:57

Палата прадстаўнікоў дала згоду на прызначэнне Міхаіла Мясніковіча прэм'ер-міністрам 6

Палата прадстаўнікоў дала згоду на прызначэнне Міхаіла Мясніковіча прэм’ер-міністрам краіны. Гэта рашэнне было прынята 27 студзеня на пазачарговай сесіі аднагалосна 109-цю прысутнымі на пасяджэнні дэпутатамі.

«Урад будзе рабіць усё, каб законы, якія прымаюцца ў гэтай зале, пажаданні, а таксама ўстаноўкі кіраўніка дзяржавы былі выкананы ў поўным аб’ёме і ў сціснутыя тэрміны», — сказаў Мясніковіч дэпутатам пасля абвяшчэння вынікаў тайнага галасавання.

Паводле Канстытуцыі краіны, пасля прызначэння прэзідэнтам новага кіраўніка ўрада беларускі парламент павінен зацвердзіць яго на пасадзе.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага прэм’ер-міністра 28 снежня.

0
сабака / Адказаць
27.01.2011 / 17:03
а кто будет представлять 20% несогласных (даже пусть я сейчас соглашусь с их цифрами)? вот в частности поэтому никакая это не демократия, вот поэтому нужна парламентская республика
0
Кірыл Ліцвін / Адказаць
27.01.2011 / 17:11
Ну хоць бы адзін хто ўтрымаўся, дык не - аднагалосна. А пра тое, каб хто супраць прагаласаваў, нават і марыць не даводзіцца. Сорамна за вас, народныя абраннікі.
0
Filifionka / Адказаць
27.01.2011 / 17:52
Ох, навіна ўсім навінам! Пару сотняў вылегчаных каплуноў, якіх адкормліваюць на Каляды, прагаласавала за таго, хто раздае ім арэшкі.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру