27.01.2011 / 17:20

Звольненыя і адлічаныя за Плошчу. Дадай інфармацыю 29

Дапоўні спіс.

Неўзабаве пасля падзеяў на плошчы Незалежнасці ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня пачалі з’яўляцца звесткі пра звальненні з працы і адлічэнні з ВНУ ўдзельнікаў акцыі апазіцыі. Спіс вядомых звольненых і адлічаных:

Валянціна Бусько, адвакатка Гродзенскай абласной калегіі;

Ілля Васілевіч, Менскі політэхнічны каледж;

Андрэй Вількін, дацэнт кафедры фізічнага выхавання Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта;

Таццяна Грыбоўская, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта;

Іван Жылінскі, механік аўтапарка з Астраўца, быў назіральнікам на выбарах;

Натальля Ільініч, выкладчыца гісторыі з Талькі;

Паліна Кур’яновіч, тэхнік сувязі на дзяржпрадпрыемстве;

Аліна Літвінчук, Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт;

Андрэй Лугін, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт;

Канстанцін Лукашоў, навуковец-геолаг Акадэміі навук Беларусі;

Алесь Ляўчук, берасцейскі карэспандэнт газеты «Знамя юности» (з ягоных словаў, за адмову апісваць падзеі ў негатыўным святле);

Ірына Панкавец, кухар сярэдняй школы Барысава;

Таццяна Суслава, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт;

Юрась Шпак-Рыжкоў, супрацоўнік камунальнага прадпрыемства «Менскгарсвятло», назіральнік за выбарамі ад Партыі БНФ;

Арцём Хвасцюк, студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;

Сяргей Хмараў, слесар з Наваполацка.

0
Maskva / Адказаць
27.01.2011 / 17:27
Беларусы, у суботу-нядзелю 29-30 студзеня ў Маскве будуць пікеты супраць узурпатара! Далучайцеся! Масква, вул. Марасейка,17 пачатак а 14-ай.
0
Правда / Адказаць
27.01.2011 / 17:36
Левчук врёт!! Он просто ленился, работать не хотел, увольнять его раньше собирались. Решил съехать на Площади!! Ребят, я сама на площади была, и у меня друзей поотчисляли (или они на грани). Но ему не верьте! Это ложь сплошная! У меня есть достоверная информация об этом!
0
westki.info / Адказаць
27.01.2011 / 17:46
Іван Жылінскі, Астравец, механік аўтапарка, быў назіральнікам на выбарах.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру