Адвакатаў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Уладзімера Някляева ўпершыню з 29 сьнежня 2010 года запрасілі для правядзеньня сьледчых дзеяньняў.

«Сьледчы выклікаў нас для правядзеньня пэўных сьледчых дзеяньняў. Мы з другім адвакатам ўжо знаходзімся ў бюро пропускаў КДБ», паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу адвакат У.Някляева Тамара Сідарэнка. Яна нагадала, што апошні раз яна сустракалася са сваім падабаронным 29 сьнежня 2010 году.

Пры гэтым яна адзначыла, што «калі ў СІЗА КДБ ёсьць праблемы з кабінэтамі для сустрэч адвакатаў з іх кліентамі ў будныя дні, мы гатовы сустракацца ў суботу ці ў нядзелю».

Т.Сідарэнка таксама паведаміла, што накіравала «чарговую скаргу ў Генпракуратуру Беларусі» ў сувязі з тым, што на працягу доўгага часу ня мела сустрэч са сваім падабаронным.

Уладзімер Някляеў знаходзіцца пад арыштам у СІЗА КДБ і зьяўляецца абвінавачваным па справе аб масавых беспарадках у Менску, яго абараняюць 2 адвакаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?