Лідэра Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў чацьвер а 22.00 на ўезьдзе ў Віцебск. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар лідэра незалежнага грамадзтва Павал Мажэйка. Аўтамабіль, у якім ехаў палітык, спынілі супрацоўнікі ДАІ і міліцыі. Яны заявілі, што Мілінкевіч нібыта падобны да чалавека, які ўчыніў нядаўна дарожнае здарэньне, у выніку якога людзі загінулі. Гэты чалавек быццам бы схаваўся зь месца здарэньня.

На гэтай падставе Мілінкевіча затрымалі. Цяпер ён у пастарунку, і ягоны мабільны тэлефон вымкнуты.

Нагадаем, што ў чацьвер Мілінкевіч зьбіраў подпісы за дэмакратычных кандыдатаў на Віцебшчыне, і тое самае плянаваў на пятніцу. Варта адзначыць, што Мілінкевіч нярэдка асабіста водзіць машыну, але ніколі ня езьдзіць адзін. Яго заўжды суправаджае хтосьці з актывістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?