Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s заяўляе, што можа быць вымушанае змяніць прагноз рэйтынгу ЗША на «негатыўны» са «стабільнага» раней, чым чакалася, з прычыны пагрозы далейшага росту бюджэтнага дэфіцыту.

Падаўжэнне ўведзеных за былым прэзідэнтам Джорджам Бушам падатковых ільготаў, верагоднасць таго, што Кангрэс адмовіцца скарачаць выдаткі, а таксама вынік лістападаўскіх выбараў пагоршылі няўпэўненасць аналітыкаў Moody’s у гатоўнасці і здольнасці ЗША скараціць памеры дэфіцыту дзяржбюджэту і аб’ём дзяржпазыкі.

«Хоць ніякае рэйтынгавае дзеянне пакуль не разглядаецца, часавыя рамкі патэнцыйнага прыняцця рашэнняў у будучыні, відаць, скароцяцца, а верагоднасць змены прагнозу на „негатыўны“ ў найбліжэйшыя два гады расце», — гаворыцца ў справаздачы старэйшага крэдытнага аналітыка Moody’s Стывена Хеса.

Цяперашняя дзяржпазыка ЗША складае парадку $ 9 трлн супраць $ 4,34 трлн у сярэдзіне 2007 года. Дэфіцыт дзяржбюджэту вырас да 8,8% ВУП з 1% у 2007 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?