3 тыс. мінчан і прыкладна столькі ж беларусаў з рэгіёнаў паручыліся за вязняў СІЗА КДБ, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Людзі падпісваюцца за ўсіх,

паведаміў былы кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

«Мы паціху перадаем сабраныя подпісы: як набярэцца, то і заносім, — кажа Рыгор Кастусёў. — Подпісы ставяць за ўсіх. Я пазаўчора прысутнічаў пры падпісанні для Белсата. Людзі проста валам, хто прыходзіў, падпісваюць за ўсіх запар. Не выбіраюць: за гэтага буду, а за гэтага не… Калі падпісваюць, то за многіх, калі паспяваюць па часе — за ўсіх».

Збор подпісаў пад паручыцельства за вызваленне вязняў амерыканкі Партыя БНФ абвясціла яшчэ 5 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?