Грыбко Арцём Фёдаравіч з’яўляецца 37-ым абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Пра гэта праваабаронцам паведамілі сваякі 22-гадовага арыштанта, які на дадзены момант утрымліваецца ў следчым ізалятары ГУУС па вул. Валадарскага.

У якасці пацверджання месцазнаходжання Арцёма Грыбко яго сваякі прыводзяць лісты ад маладзёна, якія атрымала яго маці.

Арцём Грыбко быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнасці і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. 12 студзеня быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках і змешчаны пад варту на «Валадарку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?