28 студзеня адвакатка Тамара Сідарэнка сустрэлася ў ізалятары КДБ з сваім падабаронным лідарам кампаніі «Гавары праўду» Уладзімірам Някляевым.

Апошні раз спатканне з адвакатам у Някляева было 29 снежня. «Толкам паразмаўляць было немагчыма, бо гэта следчае дзеянне.

Знешне выглядае някепска. Мне здаецца, што ён не зломлены. Такі, як і быў раней»
, — расказвае спн. Тамара.

Сідарэнка кажа, што на выходных сустрэчы з вязнямі пакуль яшчэ нерэальныя, хоць пра такую магчымасць гаварыў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч. «Мы згодныя сустракацца і ў выходныя, і пасля шостай вечара. Абы гэтыя сустрэчы былі», — кажа Сідарэнка.

Ніякіх намёкаў ці абяцанняў, што Някляеву можа быць зменена мера стрымання не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?