Пастаянныя пастаўкі нафты па трубаправодзе Адэса - Броды для Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода пачнуцца з 29 студзеня.

Пра гэта паведаміў сёння ў Гомелі першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Ён прыняў удзел у пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, танкер з азербайджанскай нафтай, якая будзе замяшчаць па свопавай дамове венесуэльскую нафту, ужо прышвартаваўся ў марскім порце. Як паведамлялася раней, у гэтым годзе па такой схеме плануецца прапампаваць каля 4 млн. т вуглевадароднай сыравіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?