Надоечы спэцпадразьдзяленьне КДБ «Альфа» затрымала некалькі дзясяткаў чалавек, якія ўваходзілі ў асацыяцыю вэтэранаў спэцназу «Гонар», якую ўзначальвае Юры Сівакоў.

Гаворка вядзецца пра арганізаваную злачынную групу, якая займалася кантрабанднымі пастаўкамі мяса з Польшчы празь Беларусь у Расею. У рамах крымінальнай справы на гэтую групу ўчынілі ператрусы ў офісе Асацыяцыі вэтэранаў падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня войскаў МУС «Гонар», цягам якіх вынайшлі 430 тыс. даляраў ЗША. Сьледчыя органы арыштавалі рахунак Асацыяцыі, на якім мелася блізка 1 900 000 000 беларускіх рублёў.

У «мясной» справе затрыманы выканаўчы дырэктар асацыяцыі «Гонар» нехта Андрэй Шырэй. Самае дзіўнае – Шырэй раней быў асуджаны, прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці за крадзеж і раскраданьні ў асабліва буйных памерах, але пры гэтым дзівосным чынам стаў выканаўчым дырэктарам арганізацыі, у якую уваходзяць афіцэры спэцназу...

Поўны тэкст артыкулу чытайце на belaruspartisan.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0