Пра гэта старшыня Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён сказаў, што ў 21-м стагоддзі прымаць эканамічныя санкцыі — «гэта дзікунства».

«Ва ўмовах глабальнай эканомікі яны не могуць прывесці ні да чога добрага. Справа ў тым, што Беларусь сёння мае з краінамі ЕС агульны гандаль на суму 15 мільярдаў. І Беларусь купляе ў ЕС больш, чым прадае туды. І калі краіны ЕС спыняць продаж Беларусі абсталявання, то мы зможам купіць яго ў Кітаі ці ў нейкіх іншых краінах. Але гэта будзе вельмі нявыгадна Еўропе. Тым больш што цягам гэтай пяцігодкі мы маем намер павялічыць таваразварот з Еўропай у 2–3 разы. І ўсё ж, калі санкцыі будуць прынятыя, то гэта толькі часова можа ўскладніць нашыя справы, але не больш за тое. Мы ўжо навучыліся працаваць у падобных умовах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?