Унучка кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі знялася ў новым расійскім серыяле «Гадание при свечах», прэм’ера якога адбудзецца днямі на Першым канале.
Гэта рамантычная гісторыя Папялушкі з экстрасэнсорнымі здольнасцямі, якая прыехала скараць Маскву і знайшла ў сталіцы сваё каханне.
Як паведамляе «МК», здымкі серыяла праходзілі ў сталіцы Беларусі. «Мінск не так нашпігаваны рэкламай, як Масква, — кажа рэжысёр фільма Вадзім Дзербянёў, — і з адміністрацыйнага пункту гледжання значна лягчэйшы. Мы здымалі ў Маскве ў раёне Хамоўнікі — там адзін бок вуліцы адносіцца да адной управы, другі — да іншай. Як толькі артыст перайшоў праз дарогу і мы перанеслі туды камеру — тут жа падышоў міліцыянт».
На галоўныя ролі ў серыял былі запрошаныя не толькі расійскія, але і беларускія акторы — Уладзімір Гасцюхін, Святлана Кажамякіна. А
Гэта ўжо не першы досвед Вікі ў кіно — да «Гадания при свечах» яна паспела зняцца ў беларускай камедыі «На спіне ў чорнага ката».