28 студзеня супрацоўнікамі КДБ быў праведзены ператрус у кватэры і на дачы мазырскага актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леаніда Арлова.
Каля 12.00 чэкісты з'явіліся на працу да Арлова, адключылі яго мабільны тэлефон і запатрабавалі, каб прайшоў з імі. Актывіста АГП адвезлі на дачу, дзе быў праведзены ператрус, пасля супрацоўнікі КДБ абшукалі яго кватэру. У выніку Ў Леаніда Арлова былі канфіскаваныя агітматэрыялы выбарчай кампаніі, партрэты Яраслава Раманчука.
Канфіскацыі камп'ютарнай тэхнікі не рабілася, бо яна была канфіскаваная яшчэ ў траўні 2010 года.