Сустаршыня аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксей Шэін, сярод многіх іншых, пабываў на допыце ва ўпраўленні вайсковай контрразведкі КДБ.
Шэіну прапанавалі апазнаць на фота- і відэаматэрыялах удзельнікаў так званых «беспарадкаў» 19 снежня. Іх цікавілі, прыкладна, 7–9 чалавек.
Другое пытанне, якое цікавіла гэбістаў, — меркаванне Шэіна наконт таго, якія замежныя краіны маглі быць зацікаўленыя ў такім разьвіцці падзеяў.
«Я выказаў меркаванне, што паколькі беларускія ўлады апынуліся цяпер фактычна ў стадыі халоднай вайны з Еўрасаюзам і ЗША, і цяпер вядуцца перамовы аб продажы часткі буйных беларускіх прадпрыемстваў расейскаму капіталу, такое развіццё падзей магло быць выгадным толькі прадстаўнікам праўладных фінансавых колаў Расійскай Федэрацыі», — цытуе Аляксея Шэіна
0
0
0
0
0
0