29.01.2011 / 21:00

Пагроза санкцый дзейнічае: Някляеў, Халіп пераведзеныя пад хатні арышт дапоўнена 59

Ім забаронена размаўляць праз тэлефон і выходзіць з дому.

Першымі пра гэта паведамілі лукашэнкаўскія тэлеканал СТВ і агенцтва БелТА.

Архіўнае фота svaboda.org.

Ён удакладніў, што рашэнне аб змене меры стрымання прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Як адзначаецца, Някляеў і Халіп змешчаны пад хатні арышт з вартай.

Рашэнне было прынята, адзначае БелТА, «грунтуючыся на выніках праведзеных раней следчых мерапрыемстваў, устанаўленні асноўных абставінаў крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў у Менску 19 снежня, ролі кожнага з абвінавачаных і іх лініі паводзін са следствам, па ўзгадненні з органамі пракуратуры».

Вазняк жа пералічаны ў адным спісе выпушчаных з Корбанам, Радзінай, Паўлавым, Кобецам. Іх, як вядома, выпусцілі пад падпіску пра нявыезд з перабываннем у горадзе рэгістрацыі.

Някляеву і Халіп пад хатнім арыштам забаронена размаўляць праз тэлефон і выходзіць з дому. Таму ўзяць інтэрв'ю ў Ірыны пакуль нікому не ўдалося.

Складаным псіхалагічным момантам будзе патлумачыць Даніку Саннікаву, чаму мама не можа выходзіць на двор і чаму побач увесь час прысутнічае варта. Але, галоўнае, Данік зараз будзе пры маме.

СГ

0
лімонац / Адказаць
29.01.2011 / 21:03
Слабавата яшчэ. патрэбна, каб скот усіх выпусціў і закрыў крыміналку
0
я / Адказаць
29.01.2011 / 21:08
торг начался .
0
Natalya / Адказаць
29.01.2011 / 21:08
Davaite vipyskaite yze vseh, chto vi kota za hvost tianite!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Davno pora. A to ystroili pokazatel'noe izdevatel'stvo nad liud'mi! Y nas vse slivki gosydarstva pohoze prokisli i brediat. V kakom esche gosydarstve takoe proishodit?
Паказаць усе каментары/ 59 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру