Змяшчэнне Ірыны Халіп пад хатні арышт — форма катавання, мяркуе бацька Ірыны Халіп Уладзімір.

Паводле яго словаў, згодна з умовамі хатняга арышту, Ірына не можа падыходзіць да вокнаў, выйсці на прагулку са сваім 3-гадовым сынам Даніілам. Ёй забаронена карыстацца любымі формамі сувязі, адказваць на тэлефанаванні і гэтак далей.

«З ёй знаходзяцца пастаянна два чалавекі, якія не падпускаюць яе нават да ўваходных дзвярэй у кватэру. Да яе дапускаюць пакуль толькі мяне як бацьку і маю жонку Люцыну. Яна не можа выйсці ў краму, каб купіць сабе прадукты — прадукты павінныя дастаўляць ёй мы. Людзі, якія знаходзяцца пры ёй, кантралююць кожны яе крок», — зазначыў Уладзімір Халіп.

Ён паведаміў, што стан здароўя Ірыны Халіп «нармальны». «Яна трымаецца, наколькі гэта магчыма ў яе сітуацыі», — зазначыў Уладзімір Халіп.

Нагадаем, 29 студзеня Ірыне Халіп была змененая мера стрымання з утрымання пад вартай на хатні арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?