Галоўны рэдактар газеты «Товарищ», сябра бюро ЦК Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Вазняк вызвалены з турмы КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
Сябра ЦК партыі «Справядлівы свет» Зміцер Яненка заявіў БелаПАН, што, паводле ягоных звестак, адмова ад кантактаў з прэсай — адна з умоваў змены Вазняку меры стрымання.