Перад будынкам КДБ выйшлі людзі з партрэтам Андрэя Саньнікава і надпісам «Свабоду Саньнікаву». Міліцыя затрымала 7 чалавек. Сярод іх Максім Вінярскі. Апэрацыяй кіруе палкоўнік Яўсееў.
Прыйшла маці аднаго зь вязьняў — Алена Ліхавід. Яе хацелі затрымаць, але людзі адбілі яе ў міліцыянтаў. Міліцыянты паводзяць сябе груба і папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная. Таксама на месца акцыі прыгналі трактар для чысткі вуліцы.
Тым ня менш застаецца некалькі дзясяткаў чалавек.
18:30
Пад'ехаў аўтазак, пастаяў некалькі хвілінаў і ад'ехаў. На месцы засталіся ўдзельнікі акцыі і міліцыянты. Людзі пакрысе пачалі разыходзіцца.
У турме КДБ сярод іншых знаходзяцца:
Андрэй Саньнікаў, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Мікола Статкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Аляксей Міхалевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Зьміцер Бандарэнка;
Аляксандар Фядута;
Анатоль Лябедзька;
Сяргей Марцалеў;
Павал Севярынец;
Аляксандар Арастовіч;
Аляксандар Атрошчанкаў;
Наста Палажанка.