Сяргей Вазняк, які ў суботу быў вызвалены з «амерыканкі» пад падпіску аб нявыездзе, расказаў пра ўмовы свайго ўтрымання ў следчым ізалятары КДБ.

«41 дзень я знаходзіўся ў жудасных, нялюдскіх умовах. У камеры, разлічанай на дзвюх асобаў, знаходзіліся 4–5 чалавек. Рэжым установы вельмі рэпрэсіўны. Праседзеўшы там, можна праз два месяцы ў судзе прызнацца ў чым заўгодна, хоць у забойстве Кенэдзі. І гэта мяне вельмі палохае: на судзе, каб зноў не трапіць у гэтую турму, чалавек проста можа агаварыць сябе. Таму я вельмі рады, што апынуўся на волі. Гэта абуральна, што ў дваццаць першым стагоддзі дзяржава так абыходзіцца з грамадзянамі, віна якіх яшчэ не даказаная судом».

Сяргею Вазняку нельга пакідаць межаў Мінска, але ён, у адрозненне ад Ірыны Халіп і Уладзіміра Някляева, можа выходзіць на вуліцу, мець зносіны з людзьмі, карыстацца СМІ. Адзінае, што яму забаронена, — паведамляць аб матэрыялах справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?