На тэлеканале АНТ у перадачы «Контуры» з’явіўся сюжэт, прысвечаны кіраўніку штаба Уладзіміра Някляева Андрэю Дзмітрыеву.

Расказвалася, колькі кватэр, машын, участкаў набыў Дзмітрыеў за апошні год. А таксама колькі разоў ён лётаў за мяжу бізнэс-класам.

Паводле інфармацыі тэлеканала, за апошні год Андрэй Дзмітрыеў набыў кватэру ў элітным доме за 200 тыс. даляраў, пляцоўку пад дом пад Мінскам, а таксама аўтамабілі «Лексус» 2006 года і «Таёта» 2005 года.

На гэты момант Андрэй Дзмітрыеў быў недаступны для каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?