Сёння а 16 гадзіне ў судзе Маскоўскага раёна пачалося пасяджэнне па справе Міхаіла Лебедзя, які быў збіты і затрыманы каля Чырвонага касцёла 20 снежня.

Пасля затрымання Міхаіла амаль 6 гадзінаў дапытвалі і бралі адбіткі пальцаў. І толькі пасля таго, як даставілі на Акрэсціна ўсё ж такі выклікалі хуткую.

Дактары з 10-й бальніцы паставілі дыягназ «Садно мяккіх тканак грудной клеткі і садно сцягна». Дактары акрамя агульных медычных даследаванняў праверылі Міхаіла на наяўнасць алкаголю ў крыві і адпусцілі.

Пазней выявілася, што міліцыя ўсё ж такі шукае Міхаіла, каб за ўдзел ў несанкцыянаваным мітынгу 20 снежня, падчас якога выкрыкваў «Далоў уладу» і «Хопіць»:

«У чацвер было адно пасяджэнне суда. Аднак сведка блытаўся ў паказаннях. Ён думаў, што затрымаў мяне 19 снежня. Праўда не мог узгадаць дзе і як. Калі яму зачыталі пратакол, ад 20 снежня, апынулася, што ён не памятае нават ці працаваў ён у гэты дзень і дзе знаходзіўся падчас затрымання».

Справу Міхася Лебедзя разглядае суддзя Маскоўскага раёна Яўген Хаткевіч. Сведкам з’яўляецца супрацоўнік міліцыі Янковіч Юрый Васільевіч, якому далі час да сёняшняга дня «вызначыцца» з паказаннямі. Міхаіл Лебедзь яшчэ не зусім ачуняў пасля траўмаў і кажа, што «адчувае сябе пагана і ўльтрагук сэрца нядаўна паказаў не вельмі добрыя вынікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?