Ён працаваў ахоўнікам у ГЦ «Карона».
Як паведаміў НН Вячаслаў, начальнік не сказаў наўпрост, што звальняюць маладога чалавека за ўдзел у Плошчы. Толькі прапанаваў звольніцца па ўласным жаданні. Бо ў супрацьлеглым выпадку начальнік палічыў бы, што Вячаслаў не прайшоў выпрабавальны тэрмін.
Сп. Дашкевіч правёў 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў ізалятары на Акрэсціна за ўдзел у Плошчы. Ён з’яўляецца актывістам кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Падчас выбарай кампаніі працаваў у камандзе Андрэя Саннікава.