Летась Аршанскі гарвыканкам прыняў рашэньне аб стварэньні ўласнага драматычнага тэатру. Не зважаючы на багатыя тэатральныя традыцыі (першыя пастаноўкі ладзіліся тут ужо ў XVII стагодзьдзі ў езуіцкай калегіі), прафэсійнага тэатру адно з найбуйнейшых местаў краіны да сёньня ня мела. Тэатральны калектыў сфармаваны на базе Аршанскага гарадзкога цэнтру культуры. Узначаліў яго Васіль Мігаль, былы рэжысэр славутага народнага тэатру Палацу культуры чыгуначнікаў. Гэты самадзейны тэатар адзначыў нядаўна 100-гадовы юбілей.

Яшчэ да апошняе вайны ў Воршы мелася невялікая тэатральная трупа ды драўляны будынак тэатру, які згарэў у 1941 годзе. Сучасная трупа ладзіць першыя спэктаклі на сцэне ГЦК. Генплян разьвіцьця Воршы да 2020 году будаўніцтва будынку тэатру, на жаль, не прадугледжвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?