На гэтым тыдні на філфаку БДУ адбыўся інцыдэнт. Неафіцыйным распараджэннем кіраўніцтва БДУ загадана змяніць праграму правядзеня чарговай рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, якая павінна адбыцца напрыканцы лістападу, таму што на пленарнае пасяджэнне арганізатары мерапрыемства мелі неасцярожнасць запрасіць "апазіцыйнага" паэта і пісьменніка Ніла Гілевіча. А гэта, так бы мовіць, кідае цень на "палітычна граматную" пазіцыю універсітэта і філалагічнага факультэта ў прыватнасці. Ніл Гілевіч, класік беларускай літаратуры і часты госць да некаторага часу на філфаке БДУ, зараз - persona non grata ва універсітэце. Не дзіва, што студэнты-філолагі апошняга пакалення ў вочы не бачылі ні Гілевіча, ні Барадуліна ні шмат каго іншых. Калі ж ужо сконцыцца на Беларусі цкаванне ўласных герояў? Факультэт маўчыць. Беларускія філолагі-літаратуразнаўцы не здольны не толькі абараніць сваю літаратуру ў асобах яе аўтараў, але баяцца нават слова сказаць у іх абарону. Якая ганьба! Так і будзем моўчкі глядзець на вынішчэнне сапраўднай беларускай эліты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?