Французскі фатограф зрабіў серыю фота сваёй бабулі ў вобразе супергероя, каб дапамагчы ёй адолець дэпрэсію.
Некалькі гадоў таму французскі фатограф Саша Гольдбержэ заўважыў, што яго
Фрэдэрыка нарадзілася ў Будапешце за 20 гадоў да Другой сусветнай вайны. Падчас вайны, у часы пераследу габрэйскага народа, рызыкуючы сваім жыццём, яна выратавала жыцці дзесяці чалавек. Перажыўшы нацызм і камунізм, яна імігравала з Венгрыі ў Францыю, вымушаная камуністычным рэжымам пакінуць сваю радзіму незаконна або знаходзіцца пад пагрозай смерці.
Пасля нечаканага поспеху гэтага праекту, названага Mamika, Гольдбержэ стварыў старонку на MySpace для сваёй бабулі. Цяпер у яе больш за 2 200 сяброў, і яна атрымлівае паведамленні кшталту «Вы — бабуля, пра якую я марыў» і «я спадзяюся быць падобным да Вас у старасці».