Сітуацыя ў знешнім гандлі ставіць пад пагрозу зрыву выкананне праграмысацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады.
Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч 1 лютага на пасяджэнні Савета міністраў.
«Калі мы не вырашым пытанне са станоўчым сальда знешняга гандлю да 2014 года, то ўсе нашы планы, пражэкты, у тым ліку па павышэнні жыццёвага ўзроўню насельніцтва, могуць апынуцца пад пагрозай зрыву. Не гаворачы ўжо пра эканамічную і фінансавую бяспеку», — падкрэсліў Пракаповіч.
Паводле яго слоў, паказчык знешнегандлёвага сальда «павінен быць галоўным для ўсіх галінаў, міністраў,
Кіраўнік Нацбанка нагадаў, што праграма
Паводле яго слоў, адной з асноўных прычын павелічэння адмоўнага сальда з’яўляецца рост імпартаёмістасці і энергаёмістасці прадукцыі. «Трэба рабіць рэвізію на кожным прадпрыемстве: неэфектыўныя і неперспектыўныя выстаўляць на таргі і прадаваць інвестарам», — падкрэсліў кіраўнік Нацбанка.
Акрамя таго, лічыць ён, неабходна абавязаць прадпрыемствы прымаць меры па павелічэнні аб’ёму экспарту над імпартам. «Павінна быць жорстка запісана, што прырост экспарту не менш як на 10% павінен апярэджваць прырост імпарту. Калі гэтага няма — прымаць жорсткія меры. Нікуды не варта, што мы нарошчваем экспарт за кошт нарошчвання імпарту», — дадаў Пракаповіч.
На думку кіраўніка Нацбанка, зараз — «ідэальныя магчымасці» для развіцця эканомікі. «Такой спрыяльнай сітуацыі, як сёння, ніколі не было для развіцця эканомікі. У свеце дастаткова фінансавых рэсурсаў, і яны незапатрабаваныя, і мы можам іх выкарыстаць», — лічыць ён.
Замежныя інвестары, сцвярджае Пракаповіч, гатовы выдзяляць крэдыты пад закупку абсталявання на прымальных умовах. «Пытанне толькі ў наяўнасці эфектыўных праектаў. Але калі да гэтага ставіцца з поўнай адказнасцю і ствараць усе ўмовы для развіцця, любое прадпрыемства, любая галіна за