01.02.2011 / 19:57

Мясніковіч абяцае курс на рост заробкаў, змяншэнне субсідый 9

Зарплаты ў Беларусі да 2015 года маюць дасягнуць 80% ад зарплат у сумежных краінах.

Зарплаты ў Беларусі да 2015 года маюць дасягнуць 80% ад зарплат у сумежных краінах.

Сярэдняя заработная плата ў Беларусі да 2015 года складзе не менш як 80 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты ў сумежных еўрапейскіх краінах. Аб гэтым сёння паведаміў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў на пасяджэнні Савета Міністраў, на якім абмяркоўваецца Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады.

Разам з тым, як сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, калі паставіць рост зарплаты як мэту, не падмацоўваючы іншымі складальнікамі, то можна атрымаць тыя ж недахопы, якія былі ў папярэдніх пяцігодках. Размова ідзе аб перавышэнні росту заработнай платы і грашовых даходаў насельніцтва над ростам прадукцыйнасці працы. «Заработная плата — гэта вытворная ад прадукцыйнасці працы. Зыходзячы з гэтага, заработная плата павінна быць заробленай», — заявіў кіраўнік урада.

Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што частка прыросту заработнай платы будзе ісці на павелічэнне аб’ёму аплаты жыллёва-камунальных паслуг і на іншыя расходы, якія сёння аплачваюцца за кошт перакрыжаванага субсідзіравання або датавання дзяржавай. «Мы плануем да канца пяцігодкі выйсці па аплаце насельніцтвам паслуг ЖКГ як мінімум на 60 працэнтаў, па электрычнасці і газу — на 100 працэнтаў, у тым ліку па інжынерных камунальных паслугах наблізіцца таксама да 100 працэнтаў, — сказаў Міхаіл Мясніковіч. — Гэта будзе ў пэўнай ступені ўплываць на расходы насельніцтва».

0
Дух Каліостра атветь / Адказаць
01.02.2011 / 20:19
"то можна атрымаць тыя ж недахопы, якія былі ў папярэдніх пяцігодках" Значыцца недахопы былі? А хто вінават?
0
fyk / Адказаць
01.02.2011 / 20:25
А куда идут доходы от госпредприятий? Если предприятие приватизировано, то доходы забирает хозяин. А у нас кто? Может их пустить на оплату ЖКХ? А то наша собственность почему-то нам совсем не приносит никаких дивидентов, как будто уже продали все.
0
Паводле БелТА / Адказаць
01.02.2011 / 20:32
Гэта ж трэба так пракалоцца - праз 4 гады заробкі не дасягнуць суседскіх! І гэта ў час, калі спажыўцы навін белты перакананыя, што яны ўжо сёньня куды большыя. "Сярэдняя заработная плата ў Беларусі да 2015 года складзе не менш як 80 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты ў сумежных еўрапейскіх краінах." І што стала з абяцанкай сярэднеэўрапейскага дабрабыту?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру