Белстат падлічыў гандлёвы баланс краіны за 2010 год. У выніку экспарт тавараў склаў $25,2 мільярда, а імпарт — $34,9 мільярда. Такім чынам,

адмоўнае сальда знешняга гандлю склала $9,64 мільярда за год.
Летась было мінус $7,26 мільярда.

Як заўжды, адмоўнае сальда фарміруецца перадусім праз гандаль з Расіяй. Экспарт беларускіх тавараў амаль удвая меншы за імпарт расійскіх тавараў — $9,8 мільярда супраць $18 мільярдаў.

Для параўнання, адмоўнае сальда знешняга гандлю з краінамі, якія не ўваходзяць у склад СНД, за год склала $2,6 мільярда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?