Пры жаданні кіроўцы новыя пасведчанні павінны афармляцца па-беларуску, запэўніў карэспандэнта «Нашай Нівы» старэйшы інспектар аддзела прапаганды бяспекі дарожнага руху і міжведамаснага ўзаемадзеяння Упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Станіслаў Салавей.

«Новыя пасведчанні запаўняюцца па-расійску, па-англійску і па-беларуску, —
растлумачыў ён. — У залежнасці ад свайго жадання, кіроўца можа выбраць расійскую ці беларускую мову дакумента».

Новыя пасведчанні кіроўцы выдаюцца ў Беларусі з 1 лютага. У першы ж дзень у будынках ДАІ сабраліся шматсоценныя чэргі ахвотных абмяняць свае дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?