Улады Беларусі не паспяваюць за светам, а грамадства развіваецца. І калі ўладам не развівацца з грамадствам, то паўстане сітуацыя, падобная да той, што мы назіраем у Тунісе і Егіпце. Такую заяву сёння ў Варшаве на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі донараў «Салідарнасць з Беларуссю» зрабіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Паводле яго слоў, такая палітыка раней ці пазней прывядзе кіраўніка Беларусі да ўцёкаў з краіны. Сікорскі некалькі разоў паўтарыў, што Лукашэнка не выйграў снежаньскіх выбараў. У той жа час міністр замежных спраў Польшчы адзначыў, што калі рэпрэсіі ў Беларусі спыняцца і ўлады вернуцца да статуса-кво, які існаваў да выбараў, тады зноў можна будзе размаўляць з афіцыйным Мінскам. Пакуль жа падобныя кантакты зведзеныя да мінімума.

Радаслаў Сікорскі адзначыў, што сэрцы ўсіх прысутных на канферэнцыі разам з тымі, хто церпіць і сядзіць у турмах у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?