Беларусь прадумвае крокі, якія могуць быць зробленыя ў адказ на прыняцьцё абмежавальных захадаў з боку ЕЗ і ЗША, заявілі агенцтву Інтэрфакс у Міністэрстве замежных спраў.

«У гэты момант нашы экспэрты самым уважлівым чынам аналізуюць і ацэньваюць меры, прынятыя ЕЗ і ЗША. На гэтай аснове прадумваюцца крокі ў адказ», — заявіў агенцтву начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, гэтыя крокі будуць зробленыя «з выразным разуменьнем таго, што Беларусь ня хоча рухацца па шляху нэгатыўных і канфрантацыйных сцэнарыяў. Мы выступаем за дыялёг і супрацоўніцтва». Аднак, сказаў А. Савіных, «зьнешняя палітыка Беларусі зьяўляецца незалежнай і рэалізуецца ў інтарэсах беларускіх грамадзян. Менавіта гэтая лёгіка і будзе ляжаць у аснове нашых магчымых захадаў у адказ», — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?