Зборная Беларусі па настольным тэнісе ўступіла камандзе Польшчы ў матчы Еўрапейскай лігі нацый.

У Мінску прайшоў матч жаночых зборных каманд па настольным тэнісе Беларусі і Польшчы ў рамках турніру Еўрапейскай лігі нацый.

Беларуская зборная ўступіла камандзе Польшчы з лікам 2:3:

Вікторыя Паўловіч — Катаржына Гржыбоўска — 3:0

Алена Дубкова — Наталля Партыка — 0:3

Аляксандра Прывалава — Магдалена Шчаркоўска — 1:3

Вікторыя Паўловіч — Наталля Партыка — 3:0

Вераніка Паўловіч / Аляксандра Прывалава — Катаржына Гржыбоўска / Магдалена Шчаркоўска — 2:3.

Да ўчарашняга матчу зборная Беларусі ў сваёй групе «В» ужо двойчы сустракалася са спартсменкамі Англіі і правяла па адной сустрэчы з прадстаўніцамі Францыі і Польшчы. Ва ўсіх сустрэчах нашы тэнісісткі атрымалі перамогу.

У групе «А» лідарамі з’яўляюцца зборныя Чэхіі і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?