Беларусь пабудуе ў Венесуэле «сучасны аграпрамысловы гарадок», паведаміў венесуэльскі пасол Амерыка Дыяс Нуньес 2 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«На гэты момант у сферы сельскай гаспадаркі існуе дамоўленасць аб стварэнні аграпрамысловых гарадкоў. Зараз распрацоўваецца пілотны план стварэння такога цэнтра ў штаце Гуарыка. Гэта вялікі цэнтр, які займае шмат гектараў, дзе будзе вырошчвацца жывёла, птушка. У хуткім часе, калі гэты пілотны праект будзе паспяховы, будуць ажыццяўляцца іншыя такога кшталту праекты», — сказаў пасол.

Апрача таго, працягнуў дыпламат, Беларусь плануе пабудаваць у Венесуэле да 30 тысяч кватэр. У адпаведнасці з дзейнымі дамоўленасцямі павінна быць пабудавана больш як 20 тысяч кватэр, але ў сувязі з тым, што Венесуэла вельмі моцна пацярпела ў выніку паводак, колькасць кантрактаў на будаўніцтва жылля значна павялічваецца. Зараз у стадыі абмеркавання знаходзіцца пытанне будаўніцтва дадаткова яшчэ 10 тысяч кватэр. «Канчатковае рашэнне па гэтым праекце і заключэнне адпаведнага пагаднення павінна адбыцца на пасяджэнні сумеснай беларуска-венесуэльскай камісіі, якая павінна прайсці ў лютым у Каракасе», — сказаў Дыяс Нуньес.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?