На паўночны ўсход Аўстраліі абрынуўся самы моцны за апошнія сто гадоў цыклон Ясі.

Хуткасць ветру дасягала 300 км/г. У выніку стыхіі з тысяч дамоў былі сарваныя дахі, у прыбярэжных раёнах адзначаныя затапленні. Без электрычнасці застаюцца прынамсі 180 тысяч дамоў, у пашкоджаных раёнах пачалі працаваць супрацоўнікі выратавальных службаў.

Аднак у цэлым пашкоджанні меншыя, чым чакалі сіноптыкі. Пра чалавечыя ахвяры не паведамляецца, хаця ў небяспечнай зоне жыве каля 300 тысяч чалавек.

Цыклон памерам з Італію прайшоў міма найбуйнейшых гарадоў Квінслэнда.

Нагадаем, у студзені гэты штат сур’ёзна пацярпеў ад найбуйнейшай паводкі. Тады агульная плошча затаплення перасягнула тэрыторыі Францыі і Германіі разам узятыя, а вада ў рэках паднялася амаль на дзесяць метраў вышэй за звычайны ўзровень. Ахвярамі стыхійнага бедства сталі 15 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?