Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж).
Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 1°С, днём мінус 1 — плюс 3°С.

У наступныя двое сутак, 5 і 6 лютага, па Беларусі воблачна з праясненнямі. Часам ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 7–12 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём ад мінус 1°С па паўночным усходзе да плюс 6°С па поўдні краіны.

У Мінску ў пятніцу, 4 лютага, воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём 0 — плюс 2°С.

5 лютага воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (мокры снег з пераходам у дождж), слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 7–12, днём парывы да 15–17 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 1–3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?