У Магілёве затрымалі замежнікаў, што ўдзельнічалі ў сэмінары, на якім абмяркоўвалі праблемы гендэрнага балянсу. Арганізатарку групы, грамадзянку Швэцыі Марыю Свэнсан, аштрафавалі на 10 мінімальных велічынь.

Паводле міліцыянтаў, спадарыня Свэнсан парушыла мэту знаходжаньня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яна ня мела права ўдзельнічаць у інфармацыйных мерапрыемствах, бо віза ў яе турыстычная.

З астатнімі пяцьцю замежнікамі міліцыянты правялі прафіляктычную гутарку і адпусьцілі. Высьветліць прычыны іхнага затрыманьня не ўдалося. Цяпер яны ўсе ў гатэлі. Сэмінар сарваны.

Грамадзяне з Украіны, Літвы і Швэцыі ўдзельнічалі ў сэмінары, дзе абмяркоўвалі праблемы гендэрнага балянсу.

Нечакана на сэмінар наведалася здымачнага група Беларускага тэлебачаньня, а потым міліцыянты ў цывільным. У Ленінскім РАУС Магілёва замежнікі прабылі больш за дзьве гадзіны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?