04.02.2011 / 14:09

На сайце «Нашай Нівы» змешчаны 50-тысячны артыкул 6

\

Сёння, на сайце «Наша Ніва» быў змешчаны 50-тысячны артыкул.

Адлік вядзецца ад снежня 2005 г., калі на сайце запрацавала стужка навінаў -- да таго часу на сайт выстаўляўся толькі нумар газеты.

Ідэя ўвесці рэгулярную стужку навінаў належыць Андрэю Кузнечыку, які і быў першым вэб-рэдактарам сайта.

Ад 8 верасня 2006 года сайт nn.by перайшоў у самастойны штодзённы рэжым. Зараз на ім штодня з’яўляецца больш за 50 навінаў, паведамленняў, артыкулаў.

За пяць гадоў (з пачатку 2006 г.) колькасць чытачоў вырасла ў 150 разоў: у студзені-лютым сайт штодня наведвалі каля 100 чалавек,. а зараз сярэдняя наведвальнасць (з выходнымі), згодна з Акавітай, перавышае 15 тыс. унікальных наведнікаў удзень. Партал з'яўляецца самым папулярным беларускім сайтам на беларускай мове.

На наступны дзень пасля выбараў, 20 снежня 2010 г., сайт сабраў рэкорд – больш за 100 тыс. унікальных наведнікаў.

Колькасць чытацкіх каментароў цяпер перавышае 234 тыс. (адлік вядзецца ад 8 верасня 2006 г.)

nn.by

0
Inhvar / Адказаць
04.02.2011 / 15:37
Напiшыце пра што быў першы артыкул,а наконт "Акавiты" дык гэта распаўсюднiк кампутарных траянаў!
0
ЯНКА / Адказаць
04.02.2011 / 16:01
Гэты ганаровы артыкул – перадрукоўка зь "Беларускіх навінаў". Хоць для "50-тысячнага" можна было б сачыніць і штосьці сваё! Дарэчы, калі штодня перадрукоўваць з розных "нью-с-ру" і "фіялетаў" па тышчы матар'ялаў, то праз 50 дзён у вас будзе ўжо 100 тысячаў, праз колькі год – мульльён!!! Але чаму б усёткі вашай рэд. не парупіцца ня толькі наконт колькасьці..?
0
Н / Адказаць
05.02.2011 / 01:11
Віват Андрэю Кузьнечыку!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру