04.02.2011 / 14:47

Падчас матча БАТЭ — ПСЖ чакаецца 15 градусаў марозу 5

Білеты на гульню -- ужо ў продажы.

Паступілі ў продаж білеты на матч 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і ПСЖ (Францыя).

Касы мінскага стадыёна «Дынама» адчыняцца сёння, 4 лютага, а 14-й, а барысаўскага гарадскога стадыёна і офіса «АБФФ-Падарожжа» — а 15-й. У наступныя дні касы будуць пачынаць працу з 10.00. Касы мінскага стадыёна «Дынама» будуць працаваць да 19.00, барысаўскага гарадскога стадыёна — да 18.00, паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Кошт квіткоў будзе залежаць ад катэгорыі. Квіткі першай катэгорыі (сектары — 1, 2, 13, 14, 28, 29) будуць каштаваць 30 тысяч рублёў, другі (3, 4, 12, 15, 26, 27) — 20 тысяч і трэцяй (05–11, 16 — 25) — 10 тысяч.

У касах мінскага стадыёна «Дынама» будуць прадавацца квіткі на наступныя сектары: 1 (ад 19-га шэрагу і вышэй), 7–27 (ад 12-га шэрагу і вышэй), 28–29 (ад 15-га шэрагу і вышэй). Квіткі на шэрагі 01–11 ўсіх сектараў не друкаваліся і ў рэалізацыю паступаць не будуць.

Матч БАТЭ — ПСЖ пройдзе на мінскім стадыёне «Дынама» 17 лютага (пачатак, а 20-й). Папярэдні прагноз надвор’я на гэты дзень -15 градусаў марозу.

Нагадаем, што такая тэмпература паветра была 2 снежня, калі БАТЭ прымаў кіеўскае «Дынама».

nn.by

0
Мiхась / Адказаць
04.02.2011 / 18:02
Спадарства i заузятары БАТЭ! Нягледзячы на мароз давайце падтрымаем родную каманду! Гарэлку у траунiк i з чыстым розумам ды гарачыми руками будзем хварэць.
0
фошыст / Адказаць
04.02.2011 / 20:20
А калi сурэезна, трэба годны вынiк нашых пры любым надвор'i скончыць на стадыёне i "па торсу"!
0
Мiхась / Адказаць
04.02.2011 / 23:53
То было б добра.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру