04.02.2011 / 17:03

Новы авіярэйс: Мінск — Хельсінкі 3

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з 1 чэрвеня 2011 г. пачынае рэгулярныя палёты маршрутам Мінск — Хельсінкі — Мінск.

На новай паветранай лініі будуць эксплуатавацца самалёты CRJ — 100/200, якія дазваляюць перавозіць да 50 пасажыраў з абслугоўваннем па бізнес і эканом класах.

Рэйсы паміж Беларуссю і Фінляндыяй будуць выконвацца тройчы на тыдзень:

у панядзелкі, серады і нядзелі. Продаж авіябілетаў на прамы напрамак Мінск — Хельсінкі — Мінск ужо адкрыта як у агенцтвах продажу авіяперавозак, так і на сайце Белавія. Мінімальны тарыф у абодва бакі складае 199 еўра (аэрапортавыя таксы бяруцца дадаткова).

Пасля адкрыцця новага рэйса маршрутная сетка Белавія ў летнім сезоне 2011 года будзе налічваць 37 гарадоў 22 краін Еўразіі.

0
Алесь / Адказаць
04.02.2011 / 17:35
дзякуй, вядома, але патрэбней усё ж такі адзін чартар у Гаагу ;)
0
2 Алесь / Адказаць
04.02.2011 / 17:49
Не переживай, пешком пойдёт...
0
ФІлька / Адказаць
10.02.2011 / 03:17
А Мінск - Гааг не плануецца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру