Такое меркаванне сенатар выказаў 4 лютага на сустрэчы са студэнтамі ЕГУ.
Сенатар ЗША, рэспубліканец Джон Маккейн, які знаходзіцца з візітам у Літве, заявіў, што можа ахарактарызаваць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку як бязлітаснага, брутальнага тырана, які абраў няправільны бок.
Такое меркаванне сенатар выказаў 4 лютага на сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, якая прайшла ў парламенце Літвы, перадае DELFI.
«Адным з вашых пытанняў было пытанне, што мы думаем пра Лукашэнку. Я думаю, што ён бязлітасны, жорсткі, брутальны тыран, які насамрэч не на тым баку гісторыі. Рана ці позна, я думаю, беларусы змогуць скарыстаць асноватворныя правы, якія гарантуюцца натуральным чынам усім. Падзеі, якія мы назіраем на Блізкім Усходзе, да прыкладу, у Егіпце, іншых краінах свету, вельмі небяспечныя, але яны таксама паказваюць, што ніводная дзяржава не можа выстаяць, калі не дае грамадзянам асноватворных правоў», — адказаў Маккейн на пытанне аднаго са студэнтаў.
Рэспубліканец Маккейн і яго калега дэмакрат Джозеф Ліберман узначальваюць дэлегацыю сяброў Кангрэсу ЗША. У Літве яны мелі гутарку з прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайце, сустрэліся са студэнтамі ЕГУ і прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары