Трагедыя адбылася 5 лютага ў Баранавічах.

18-гадовая гараджанка была ў навушніках і не пачула сігнал, пададзены машыністам дызель-цягніка «Ліда—Баранавічы». Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла на месцы здарэння.

Трагедыя адбылася ўвечары 5 лютага на чыгуначным пераездзе ў раёне Вагоннага дэпо.

Як паведаміў «Intex-press» начальнік штаба Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Вадзім Кулік, загінулая — навучэнка Баранавіцкага каледжа сферы абслугоўвання.

«На галаве дзяўчыны, па словах машыніста цягніка, быў капюшон. Пазней высветлілася, што яна была яшчэ і ў слухаўках. Відаць, па гэтай прычыне яна не заўважыла і не пачула цягніка, што набліжаўся да яе, — распавёў памочнік пракурора Баранавіцкай транспартнай пракуратуры Дзмітрый Яфімаў. — Нават сігналу, які падаў машыніст дызель-цягніка, не пачула».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?