Візіт лівійскага лідара Муамара Кадафі ў Беларусь у лістападзе 2008 амерыканскія дыпламаты разглядалі як спробу знізіць цэны па пагадненнях у сферы ўзбраенняў з іншымі краінамі.Пра гэта сведчыць сакрэтная дэпеша пасольства ЗША ў Трыпалі, апублікаваная сайтам WikiLeaks 31 студзеня.
Гэты дакумент, датаваны 5 сакавіка 2009 г., уяўляе сабой памятку да візіту ў Лівію камандуючага ўзброенымі сіламі ЗША ў Афрыцы генерала Уільяма Уорда. Падчас візіту планавалася абмеркаванне такіх тэмаў, як транснацыянальны тэрарызм, гуманітарная дапамога, старшыняванне Лівіі ў Афрыканскім саюзе, крызісная сітуацыя ў шэрагу краін Афрыкі, развіццё працоўных сувязяў і купля Лівіяй зброі.
Аўтары дэпешы нагадваюць камандуючаму Уорду, што сыны Кадафі Саіф
Паведамляецца таксама, што лівійскія чыноўнікі выказвалі зацікаўленасць у набыцці ваеннага абсталявання ЗША (смяротнага і несмяротнага) падчас перамоваў аб аднаўленнілівійска-амерыканскага супрацоўніцтва.
Падчас візіту дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райс у Лівію ў верасні 2008 Мутасім Кадафі сустрэўся ў кулуарах з яе памочнікам Дэвідам Уэлчам, і лівійскія службовыя асобы перадалі дыпламату «спісы пажаданняў» у кантэксце падпісання мемарандума аб узаемаразуменні ў ваеннай сферы.
Гэтыя спісы «ўключалі як смяротную, так і несмяротную ваенную тэхніку, і мы сказалі ўраду Лівіі, што продажы будуць разглядацца ў індывідуальным парадку, у прыватнасці таму, што не ўсе высокапастаўленыя кіраўнікі ўрада ЗША, якія маглі б выказацца па гэтым пытанні, прызначаныя новай [амерыканскай] адміністрацыяй».
Дыпламаты паведамляюць, што «Мутасім суправаджаў свайго бацьку падчас візіту ў Маскву на высокім узроўні ў кастрычніку для абмеркавання магчымых пагадненняў, аднак паездкі яго бацькі ў Беларусь і Украіну разглядаліся як спроба знізіць усталяваную цану па зброевых кантрактах».
Аўтары дэпешы адзначаюць, што Кадафі і прадстаўнікі яго рэжыму «цэняць адносіны з высокапастаўленымі заходнімі чыноўнікамі», таму візіт Уорда «дае выдатную магчымасць развіць паразуменне, неабходнае для вырошчвання тут будучых выгадаў». Уорд павінен стаць першым амерыканскім «камандуючым войскамі, які наведае Лівію» з пачатку
Супрацоўнікі пасольства ЗША ў Трыпалі апісваюць Кадафі як лідара, які «нядаўна схіліўся да панафрыканізму, спрабуючы пашырыць свой уплыў у краінах, дзе падтрымку можна прыдбаць нядорага. Вельмі імаверна, што ён верыць сваёй уласнай рыторыцы аб тым, што ён — абаронца кантынента, які на працягу 400 гадоў пакутаваў ад каланізацыі».
Яны адзначаюць, што «кіраўніцтва Лівіі насцярожана ставіцца да замежнага ўплыву ў межах сваёй уласнай сферы ўплыву». Кадафі «балансуе паміж пошукам ваеннай дапамогі з боку еўрапейскіх дзяржаваў, якія ён лічыць адказнымі за беды Афрыкі, пры гэтым праводзячы жорсткую лінію палітыкі нацыянальнага суверэнітэту».
Пасольства ЗША выказвае ўпэўненасць у тым, што візіт Уорда ў Лівію знізіць асцярогі кансерватыўных прадстаўнікоў лівійскага рэжыму і паспрыяе поспеху Аб’яднанага камандавання ўзброеных сіл ЗША ў Афрыцы.