Адказнага сакратара аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніса Садоўскага ў аўторак, а 16:00 выклікаюць на допыт ў КДБ. Увечары яму патэлефанавалі ад імя следчага Івана Іванавіча Санько, які вядзе крымінальную справу лідэра БХД Паўла Севярынца.

Пра гэта паведаміла прэс-служба БХД.

Садоўскі толькі на выходных вярнуўся з замежнай паездкі. Перад ад’ездам яго ўжо выклікалі на допыт якраз на дзень ад’езду, таму Дзяніс вымушаны быў адмовіцца ад візіту. Падчас яго адсутнасьці ў краіне, яго 5 разоў па хатнім тэлефоне бацькоў шукалі з контрвыведкі.

Дзяніс Садоўскі заявіў, што расцэньвае выклік як палітычны ўціск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?