08.02.2011 / 11:09

Ігар Логвінаў пераязджае ў Арменію

pressball.by

Галкіпер Ігар Логвінаў, у якога скончыўся тэрмін кантракту з бабруйскай «Белшынай», падпісаў з армянскім «Шыракам» з Гюмры гадавы кантракт.

Учора брамнік са сваёй новай камандай адправіўся на збор у Турцыю, паведамляе Прессбол. ФК «Шырак» заснаваны ў 1958 г. Чатырохразовы чэмпіён Арменіі (1992, 1994, 1995, 1999). У чэмпіянаце 2010 года заняў апошняе 8-е месца, але федэрацыя футбола краіны прыняла рашэнне пакінуць клуб у вышэйшай лізе.

Чэмпіянат Арменіі, як і ў Беларусі, разыгрываецца паводле сістэма вясна-восень. У сезоне 2010 г. дзясяты раз запар чэмпіёнам краіны стаў ерэванскі «Пюнік» (Фенікс), за які гуляў беларускі галкіпер Артур Лесько

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру