Фота Міністэрства па надзвычыйнах сітуацыях
Паводле звестак на 8 лютага, у Беларусі паводкавымі водамі падтоплена больш за 200 падворкаў,
паведамілі ў
Так, у Брэсце і Брэсцкім раёне ў шасці населеных пунктах падтоплена 198 падворкаў, 81 падвал прыватных жылых дамоў, 200 садовых участкаў, тры ўчасткі дарог, 200 га сельскагаспадарчых угоддзяў. Падтапленне адбылося ў выніку моцнага раставання снегу, дажджу, высокага ўзроўню грунтавых вод, а таксама выхаду вады на пойму ракі Заходні Буг. Як адзначылі ў
Акрамя гэтага, у выніку ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Прыпяць у Жыткавіцкім (сем населеных пунктаў) і Петрыкаўскім (шэсць населеных пунктаў) раёнах Гомельскай вобласці падтоплена 26 падворкаў, 10 гаспадарчых пабудоў, тры ўчасткі дарог. Жыццезабеспячэнне населеных пунктаў не парушана. Вядзецца маніторынг гідралагічнага становішча, адзначылі ў МНС.