Аун Сан Су Чжы звярнулася да заходніх краінаў з заклікам абмеркаваць магчымасць змякчэння санкцый супраць кіроўнай у краіне вайсковай хунты. Су Чжы, аднак, падкрэсліла, што паслабленні павінны быць жорстка абумоўленыя крокамі па дэмакратызацыі ў краіне.
Апошнія 20 гадоў Аун Сан Су Чжы амаль цалкам правяла пад хатнім арыштам і была вызваленая летась толькі пасля правядзення першых за гэты час выбараў.